Знайсці
06.06.2019 / 21:513РусŁacБел

У Гродне ўрачыста адкрылі дошку ў гонар музыкі Чэслава Немэна

Адкрыццё дошкі Чэслава Немэна на будынку Гуманітарнага каледжа было прымеркавана да прыезду ў Гродна 6 чэрвеня маршалка польскага Сената Станіслава Карчэўскага і старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, піша Hrodna.life.

Ініцыятарамі ўстаноўкі памятнай дошкі на будынку навучальнай установы, дзе вучыўся з 1954 па 1955 гг. Чэслаў Немэн, выступілі Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне і мясцовы гарвыканкам. Рабіў дошку гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. На дошцы акрамя надпісаў на беларускай і польскай мовах, размешчаны бронзавы барэльеф з выявай твару спевака.

На адкрыццё дошкі прыехала і другая жонка музыкі Малгажата Немэн.

«Чэслаў акурат вярнуўся ў Гродна ў сваё 80-годдзе. Радуе, што праз столькі часу вялікая колькасць маладых беларусаў будзе памятаць і вывучаць яго творчасць. Чэслаў дзесьці ляціць на воблаку або на самалёце (рэд. пралятаў у той момант) і махаў нам на адкрыцці. Вядома, было б лепш, калі б такую ​​табліцу павесілі значна раней, дзе-небудзь у гадах 1970-х. Але і так добра, што праз столькі часу, памятаюць у навучальнай установе, што ён тут вучыўся», — распавяла Малгажата.

Выбітны польскі музыка, кампазітар і спявак Чэслаў Немэн (Чэслаў Выдрыцкі) нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гродзенскай вобласці, у вёсцы Васілішкі. У сярэдзіне 1950-х гг. будучы музыка вучыўся ў Гродне ў педагагічным вучылішчы. А ў 1958-м сям’я Выдрыцкіх пераехала ў Польшчу. Там Немэн і стаў вядомай асобай на увесь свет.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930