Знайсці
06.06.2019 / 20:1018РусŁacБел

Пуцін заклікаў Брытанію забыць пра атручванне Скрыпалёў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вялікабрытаніі забыць пра шпіёнскі скандал, але ў Лондане настойваюць на кардынальнай змене Масквой сваіх паводзін, піша Reuters.

Выступаючы на ​​сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў, Пуцін выказаў здагадку, што наступны прэм'ер-міністр Брытаніі забудзе пра атручванне былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы.

«Трэба ў рэшце рэшт перагарнуць гэтую старонку, звязаную са шпіёнамі, з замахамі», — заявіў Пуцін.

«Ён ваш агент, а не наш, значыць гэта вы супраць нас шпіёнілі. Што там з ім далей адбывалася, мне цяжка сказаць, але трэба гэта ўсё забыць у рэшце рэшт», — працягнуў Пуцін.

У офісе прэм'ер-міністра Брытаніі Тэрэзы Мэй адказалі, што адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй могуць палепшыцца толькі тады, калі Масква зменіць свае агрэсіўныя і дэстабілізуючыя паводзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930