Знайсці
06.06.2019 / 18:257РусŁacБел

У расійскім горадзе пройдзе «бітва дыджэяў» у гонар Сталіна

Камуністычная партыя ў расійскім Новасібірску зладзіць фестываль апазіцыйнай прэсы «Дзень праўды», які прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Іосіфа Сталіна, паведамляе Lenta.ru.

Адзначаецца, што на тэрыторыі сквера разгорнуць некалькі тэматычных пляцовак, у тым ліку дыскусійную — «Сталін і сучаснасць», дзіцячую — «Дзякуй таварышу Сталіну за наша шчаслівае дзяцінства!», інтэрактыўную — «Сталінская эканоміка — бывала, што і цэны зніжалі» і іншыя. На свяце новасібірскія камуністы таксама арганізуюць «Бітву дыджэяў» і рэп-фэст «Слова Праўды». У завяршэнне фестывалю пройдзе флэш-моб «Артылерысты, Сталін даў загад!» і адбудзецца феерверк.

Як патлумачыла прэс-сакратарка новасібірскага камітэта КПРФ Алена Карава, 140-годдзе з дня нараджэння Сталіна вырашылі адзначыць пасля таго, як у Новасібірску адкрылі бюст савецкага правадыра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930