Знайсці
06.06.2019 / 19:26РусŁacБел

Абвешчана журы прэміі Арсенневай. Працягваецца прыём заявак

Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную паэтычную кнігу.

Склад журы:


Дзмітры Строцаў — паэт, стваральнік альманаху «Минская школа», арганізатар літаратурных мерапрыемстваў;


Лера Сом — паэтка, бард, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры;


Анжэла Мельнікава — літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, выкладчыца;


Міхаіл Бараноўскі — паэт, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча;


Марыяна Кіяноўская — паэтка, перакладчыца, крытык, літаратуразнаўца.

Прыём заявак доўжыцца да 14 чэрвеня. Каб падаць заяўку, запоўніце форму. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі трэба перадаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906). 

Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай — выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа». Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

У 2018 годзе прэмію атрымаў Алесь Разанаў за кнігу «Перавыбранае», а ў 2017 — Уладзімір Някляеў за кнігу «Толькі вершы». 

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаўБеларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына». Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера