Знайсці
06.06.2019 / 19:35РусŁacБел

У Мінску ўдасканаляць сэрвісны цэнтр KIA

У Мінску будзе ўдасканалена сэрвісная зона KIA. У аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці» павялічыцца прапускная здольнасць, а пастаноўка аўтамабіля механікам будзе праходзіць у рэжыме анлайн.

У бліжэйшыя месяцы ў сэрвіснай зоне рэалізуюць пілотны праект па аўтаматызацыі працэсу размеркавання аўтамабіляў у цэху абслугоўвання. Гэта дазволіць паскорыць працэс, бо не будзе марнавацца час на ацэнку сітуацыі і размеркаванне функцый. Акрамя таго, кансультант у анлайн-рэжыме будзе бачыць, якія праводзяцца работы над аўтамабілем. І, адпаведна, больш дэталёва кансультаваць яго ўладальніка.

Да канца года таксама плануецца ўвесці дыялогавую прыёмку аўтамабіля. Кіроўца зможа ўдзельнічаць у аглядзе машыны, задаваць пытанні і расстаўляць прыярытэты.

Неўзабаве ў сэрвіснай зоне з'явіцца яшчэ адзін пост, які спецыялізуецца на экспрэс-сэрвісе. У выніку зменшыцца час чакання аўтамабіля, які праходзіць тэхабслугоўванне.

Сярод іншых планаў — мадэрнізацыя абсталявання на пастах мыйкі і ўсталяванне больш сучаснага шынамантажнага абсталявання.

«Бягучыя праекты па абнаўленні сэрвіснай зоны скіраваныя на павышэнне якасці работ і павелічэнне прапускной здольнасці. Прычым скароціцца як час абслугоўвання, так і тэрмін запісу на сэрвіс. Уладальнікі аўтамабіляў змогуць ацаніць перамены ўжо хутка. У цэлым, мы дзейнічаем па стандартах карэйскага вытворцы і стараемся максімальна аўтаматызаваць працэс», — запэўніваюць у аўтацэнтры KIA «Атлант-М на Незалежнасці».

У сэрвіснай зоне KIA займаюцца абслугоўваннем ўсіх карэйскіх аўтамабіляў маркі КІА, незалежна ад таго, дзе і калі яны былі набытыя. Толькі ў 2018 годзе праз аўтацэнтр KIA «Атлант-М на Незалежнасці» прайшло больш за 20 тысяч аўтамабіляў. Большасць зваротаў звязана з тэхабслугоўваннем і дыягностыкай. Тут таксама прымаюць аўтамабілі, якія трапляюць пад сэрвісную кампанію. Так, уладальнікі другога пакалення Sportage 2007—2010 года выпуску могуць бясплатна абнавіць стужкі мацавання паліўных бакаў для большай бяспекі падчас руху.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера