Знайсці
06.06.2019 / 13:186РусŁacБел

Можа, вы дэмісэксуал? У Tinder можна будзе выбраць адну з дзевяці сэксуальных арыентацый

Праграма для спатканняў Tinder дадае новую функцыю — карыстальнікі змогуць пазначаць у профілях сваю сэксуальную арыентацыю. Прапануецца 9 варыянтаў: гетэрасэксуал, гей, лезбіянка, бісэксуал, асэксуал, дэмісэксуал (тыя, для каго важнейшая эмацыйная сувязь, а не сэкс), пансэксуал, квір і «яшчэ не вызначыўся» (абраць можна адразу тры).

Як піша The Verge, новая функцыя зробіць пошук пары больш эфектыўным. Раней ў праграме можна было выбраць толькі, людзей якога полу ты хочаш бачыць: мужчын, жанчын ці і тых, і тых.

У гэтым месяцы абнаўленне запрацуе ў ЗША, Англіі, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ірландыі і Індыі. У астатніх краінах новая функцыя стане даступна пазней.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930