Знайсці
06.06.2019 / 13:222РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся карткавы трэйд-ін. Можна абмяняць картку аднаго банка на картку іншага

Альфа-Банк прапанаваў памяняць «пластык» любога іншага банка на больш крутую картку — са статусам Gold, Platinum ці Black Edition. Самае цікавае, што першыя тры гады ёй можна карыстацца цалкам бясплатна.

Памяняць карткі можна да 15 ліпеня па ўсёй краіне. Замест старога «пластыка» атрымліваеце новы — з бясплатным выпускам і абслугоўваннем. Можна нават не расставацца са старой карткай. Адзінае: патрэбна мінімальная рэшта на рахунку. Для «голдавай» карткі ён складае 200 рублёў альбо 100 даляраў ці еўра.

Па трэйд-ін прымаюць карткі двух плацежных сістэм: можна несці класічныя Mastercard Standard, Maestro, Visa Electron і Classic. Узамен выдаюць прэміяльныя Visa Gold і Mastercard Gold. А вось за «залатыя» карткі, роўна як і за Mastercard World, вы атрымаеце ўжо Visa Platinum. Апошнюю нароўні з Visa Signature можна памяняць на эксклюзіўную Mastercard Black Edition.

З новымі карткамі «пракачваюць» і фінансавыя магчымасці беларусаў. Тая ж Visa Platinum дае бонусы пры браніраванні гатэляў, бясплатны доступ да VIP-залаў аэрапортаў, а яшчэ бясплатныя кансультацыі ў медыкаў і юрыстаў.

Памяняць карткі можна, запоўніўшы заяўку праз сайт ці анлайн-чат Альфа-Банка. Заяўкі прымаюць і ў аддзяленнях. Кожны ахвотны можа аддаць у трэйд-ін толькі адну картку. Але зрабіць гэта могуць выключна кліенты іншых банкаў.

Карткавы трэйд-ін стаў першым праектам банка, прымеркаваным да маштабнай іміджавай кампаніі ЛЕТА. Канцэпт расшыфроўваецца як «ляцім, едзем, трэніруемся і адпачываем», а яго місія — дапамагчы беларусам атрымаць з летніх месяцаў максімум магчымасцяў і прывілеяў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера