Даслаць навіну
Знайсці
20.06.2019 / 13:48 11

Калі хочаш лепшай долі — памажы «Народнай Волі»! Ідзе падпіска на самую папулярную незалежную газету

На пальцах адной рукі можна пералічыць усе незалежныя грамадска-палітычныя друкаваныя газеты, якія выходзяць у Беларусі. «Народная Воля» — найбольш папулярная з іх.

Як і «Наша Ніва», яна — за нацыянальнае адраджэнне. Для журналістаў «Народнай Волі» няма забароненых тэм, як і недатыкальных асоб. Свабода слова, плюралізм меркаванняў, змаганне за тое, каб Беларусь нарэшце стала сапраўднай дэмакратычнай краінай — вось галоўныя прынцыпы рэдакцыйнага калектыву.

Вядома ж, сіла газеты — у згуртаванасці яе прыхільнікаў. Паколькі поўным ходам ідзе падпіска на другое паўгоддзе, то ва ўсіх, хто хоча дапамагчы «Народнай Волі», ёсць магчымасць зрабіць гэта, не выходзячы з дому. Заходзьце, калі ласка, на сайт Belpressa.by і праводзьце аплату праз сістэму «Расчет» (АРІП).

Пры гэтым заўважым, тэрмін афармлення падпіскі праз інтэрнэт на ліпень—снежань 2019 года — да 20 чэрвеня.

Застаецца і традыцыйная форма падпіскі на «Народную Волю». Толькі майце на ўвазе: каб не застацца без любімай газеты з 1 ліпеня, у такім разе вам неабходна зазірнуць у любое паштовае аддзяленне да 26 чэрвеня. Спецыялізаваныя пункты «Белсаюздруку» будуць прымаць аплату за падпіску на ліпень да 23 чэрвеня. Кошт месячнага камплекта нумароў менш за 8 рублёў. Падпісныя індэксы: 63222 — для індывідуальных падпісчыкаў, 632222 — для прадпрыемстваў, арганізацый.

Нагадваем: у найбліжэйшыя месяцы Беларусь чакаюць вялікія падзеі. На старонках «Народнай Волі» яны знойдуць аператыўнае і аб’ектыўнае адлюстраванне. Таму звярніце ўвагу на наступныя радкі:

Калі хочаш лепшай долі —
дапамажы «Народнай Волі».
У свеце ПРАЎДЫ жыць імкніся,
на газету падпішыся!

4
mikola ramanau / адказаць
20.06.2019 / 14:08
Матёрый,....Nihto Ni ZASTAULJAE ! Dapamagai *Saveckai B* i ni zahodz u Seciva *Nashai Nivy* !
3
Чебаркуль / адказаць
20.06.2019 / 15:55
Satan, я полностью согласен с вами. На дворе новый формат во всем. Даже идея яндекс-такси просто превосходна! Скоро грядёт чипизация.
3
mikola ramanau / адказаць
20.06.2019 / 16:03
Satan,....Sto ty budes rabic sa svaim *NBukam* kali Gazetu Zaczynjac ci jana ni budze mac SRODKAU kab DRUKAVACCA ?...Adgadau !!!!!!!!!!! Budes czytac -*Saubelyiu* !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30