Даслаць навіну
Знайсці
05.06.2019 / 15:24 23

Педагог-арганізатар мінскай гімназіі падрабіла подпісы 11-класнікаў, якія не ўступілі ў БРСМ

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна

Аўгустына (імя зменена) вучыцца ў 11 класе адной са сталічных гімназій. 23 мая яна выпадкова даведалася, што знаходзіцца ў БРСМ і нават плаціць сяброўскія складкі. Хоць, сцвярджае дзяўчына, яна ніколі туды не ўступала, піша Tut.by.

Пра новы факт сваёй біяграфіі — што з'яўляецца сябрам БРСМ — Аўгустына даведалася з чата, у якім удзельнічае яе клас. Хтосьці падзяліўся фота дакумента, на якім стаялі імёны 39 чалавек з 9-11 класаў і іх подпісы.

— Але мы гэтыя подпісы не ставілі. Больш за тое — ніхто з нас нават не быў у курсе, што ў БРСМ.

Спіс «тых, хто падпісаўся» ёсць у рэдакцыі Tut.by. Дакумент называецца «Ведамасць па зборы ўступных і перыядычных членскіх узносаў ГА «БРСМ». У ім пералічаныя імёны 39 вучняў. Усе яны «здавалі» грошы ў адзін дзень — 22 мая 2019 года. З дакумента можна зразумець, што гэта быў не ўступны ўзнос (насупраць гэтай графы стаіць прочырк), а перыядычны, г.зн, усе пералічаныя ў спісе ўжо ў БРСМ. Сума ўзносу — 1 рубель. Ведамасць запоўненая адным почыркам і адным колерам асадкі, подпісы — рознымі. Адрасавана яна в.а. першага сакратара Савецкага раённага камітэта ГА «БРСМ» А.А. Маркоўскай.

Аднакласнікі, якія знайшлі сябе ў спісе, пачалі абурацца, кажа Аўгустына. Але да вечара напал эмоцый трохі астыў.

— Мы падзяліліся на два лагеры. Адны, куды ўвайшла большасць, вырашылі не абурацца, бо «на наступным тыдні экзамены, нас могуць заваліць» і гэтак далей. Іншыя — літаральна тры-чатыры чалавекі — былі настроены рашуча.

Пра гэта даведаліся бацькі 11-класнікаў. Абмеркаванне працягнулася у іх агульным чаце, у якім удзельнічае і класная кіраўніца. Па словах Аўгустыны, яна паабяцала даведацца, што адбылося. На наступны дзень, распавядае дзяўчына, на пятым ўроку да іх у клас прыйшла намеснік дырэктара з выбачэннямі за «інцыдэнт». Аўгустына нават заканспектавала яе словы: «Выбачайце, ведамасці адбіраюцца з месца, куды іх аднеслі (верагодна, маецца на ўвазе Савецкі РК ГА «БРСМ»). Педагог-арганізатар будзе звольненая па артыкуле за парушэнне — падробку дакументаў. Я атрымала вымову. Прабачце. Калі вы не задаволены такім рашэннем пытання, можаце падысці да мяне ці дырэктара для далейшага абмеркавання».

Аўгустына кажа, што надаць агалосцы гэты выпадак яна вырашыла таму, што гэта для яе справа прынцыпу.

— Для мяне нават не столькі прынцыпова, знаходжуся ў БРСМ ці не. Важна ў першую чаргу тое, што мой подпіс проста ўзялі — і падрабілі. Усё гэта вельмі непрыемна.

Нягледзячы на ​​гэта, Аўгустына просіць не называць нумар гімназіі, у якой усё адбылося: ёй не хацелася б, каб у настаўнікаў паўсталі праблемы.

Дырэктар гімназіі ад каментароў адмовілася, спаслаўшыся на занятасьць у экзаменацыйнай камісіі.

У БРСМ пацвердзілі, што такі «інцыдэнт» сапраўды быў.

- Наша прынцыповая пазіцыя з нагоды ўступлення ў шэрагі арганізацыі застаецца нязменнай — выключна па жаданні, - кажа першы сакратар Савецкага раённага камітэта БРСМ Анастасія Маркоўская. - Ведамасць, пра якую ідзе гаворка, сапраўды была прадастаўлена ў Савецкі раённы камітэт БРСМ. Аднак адразу пасля зверкі з электроннай базай дадзеных сяброў арганізацыі, што робіцца ў абавязковым парадку, яна была вернутая ў гімназію з просьбай даць тлумачэнні, для чаго і якім чынам не сябры БРСМ ўнесены ў ведамасць. Гэта правакацыя, накіраваная на падрыў аўтарытэту моладзевай арганізацыі.

Любоў Каспяровіч, Tut.by

3
Элтон Макс / адказаць
06.06.2019 / 15:00
А что плохого она сделала - в современном беларуском обществе это уже норма - все уже стали такие же как и Лукашенко.
3
Чебаркуль / адказаць
06.06.2019 / 15:02
Правильно сделала женщина : и детям нервы не трепала, и начальство не раздражало. Нормальные педагоги в этой стране так и делают.
0
счётчик Гейгера / адказаць
06.06.2019 / 15:18
блин что за страна наша такая Беларусь...? "Борщеварка" ворочает цифрами там наверху на "выборах" ( избирательных фарсах) всех уровней...А тут пидагог...
Помощник Правителя берёт взятку 200 000 зелёных, охранник 178...Внизу : Узда и многоходовая остроумная операция по крадеже обыкновенного бычка.. Как жить? Когда почти все крадут. А может система заставляет...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31