Знайсці
05.06.2019 / 09:552РусŁacБел

Справа наконт абвінавачвання Раналду ў згвалтаванні закрыта

Фота з афіцыйнага твітара «Ювентуса»

Судовае разбіральніцтва па абвінавачанні форварда зборнай Партугаліі і «Ювентуса» Крышціяну Раналду ў згвалтаванні закрыта, паведамляе Bloomberg.

У суд Лас-Вегаса ў маі паступіла паведамленне аб добраахвотным спыненні гэтай справы. Пры гэтым пакуль невядома, ці было гэта зроблена па хадайніцтве пазоўшчыка або па ўзаемнай згодзе бакоў.

Раналду вінавацілі ў згвалтаванні амерыканскай мадэлі Кэтрын Маёргі, якое нібыта мела месца ў 2009 годзе ў Лас-Вегасе. Адразу пасля інцыдэнту дзяўчына падала заяву ў паліцыю, не называючы пры гэтым імя гвалтаўніка. Але праз год падпісала дамову з юрыстамі Раналду аб невыдаванні інфармацыі, атрымаўшы за гэта $375 тыс.

У кастрычніку 2018 года паліцэйскае ўпраўленне горада паведаміла, што расследаванне па справе было адноўленае пасля запыту пацярпелай.

championat.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930