Знайсці
05.06.2019 / 07:525РусŁacБел

Бернд Штанге: Люблю вашу краіну, яна дзівосная. Толькі павысьце заробкі настаўнікам і медыкам

Бернд Штанге трэніраваў зборную Беларусі па футболе ў 2007—2011 гг. Яго часта крытыкавалі за параўнанне нацыяналкі з маленькім сабачкам, узгадвалі паразу ад Люксембурга, але менавіта пры ім Беларусь перамагала Францыю і Галандыю, гуляла ўнічыю з Германіяй і Аргенцінай і паднялася на 36-е - рэкорднае для сябе — месца ў рэйтынгу ФІФА. Зараз Бернд — пенсіянер, у інтэрв'ю Трыбуне ён распавёў, чым займаецца і якія ў яго ўражанні пра Беларусь

- Я павінен вам сказаць, што люблю гэтую краіну. Люблю выдатную беларускую прыроду і менталітэт вашых людзей. Думаю, Беларусь можа стаць адной з найлепшых краін у Еўропе, калі ў вас падвысяць зарплаты настаўнікам і лекарам. Калі сустракаю сяброў, і яны кажуць мне, колькі зарабляюць у вас у месяц, я рэальна застаюся ў шоку. І гэта [маленькія заробкі] велізарная памылка.

Штанге дадаў: «Я кажу сябрам і журналістам, што, калі вы паедзеце ў Беларусь, то будзеце абсалютна здзіўлены тым, што ўбачыце. Лічу, бясплатная 30-дзённая віза ў Беларусь - правільны крок для таго, каб стаць яшчэ больш адкрытымі і паказаць свету, якой выдатнай можна быць краінай. (…) Час, праведзены мной у Беларусі, быў выдатным. Я люблю гэтую краіну, у якой жывуць прыязныя і вельмі ветлівыя людзі. А Мінск нагадвае вялікі міжнародны цэнтр, які становіцца ўсё больш і больш. І, буду шчыры, ад жыцця ў Беларусі ў мяне не засталося ніводнага дрэннага ўспаміна. Толькі настаўнікам і медыкам павысьце зарплаты:).»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930