Знайсці
05.06.2019 / 11:5211РусŁacБел

«А вёска? А няма вёскі»

«Неяк знаёмая дзяўчына з Аргенціны напісала, што ейная знаёмая хоча даведацца пра сваіх сваякоў у Беларусі. Ейны дзед выехаў на эміграцыю з вёскі Кавалёнкі, гэта каля Удзела на Глыбоччыне», — піша Кастусь Шыталь.

«Я напісаў чатыром чалавекам, якія мелі такое ж прозвішча, якія былі ў мяне ў сябрах у «Аднакласніках». Адна настаўніца пагаварыла з 82-гадовай бабулькай, якая была родам з той вёскі, і тая нічога не магла ўспомніць.

А вёска? А няма вёскі. У 1932 годзе было 34 двары, а цяпер — ніводнага. Толькі дрэвы засталіся там, дзе была вёска.

Спілуюць дрэвы (гэта нашы ўлады ўмеюць, разбураць — не ствараць) — і не застанецца аніякага следу па тым, што была вёска, дзе сотні людзей жылі. І памяці па людзях, па іх лёсах не застанецца».

Кастусь Шыталь, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930