Знайсці
04.06.2019 / 18:1915РусŁacБел

У Латвіі хочуць прыняць закон, каб мясцовай праваслаўнай царквой маглі кіраваць толькі грамадзяне краіны

Камісія сейма Латвіі па правах чалавека і грамадскіх справах прапануе змяніць парадак фарміравання кіраўніцтва Латвійскай праваслаўнай царквы (ЛПЦ). Пра гэта паведамляе Delfi.

У прыватнасці, у закон прапануецца ўвесці норму аб тым, што кіраўнікі ЛПЦ павінны з'яўляцца грамадзянамі Латвіі, якія пражываюць у краіне не менш за дзесяць апошніх гадоў. Неграмадзян, у тым ліку рускіх, збіраюцца адхіліць ад гэтай працы.

На думку аўтараў законапраекта, яго прыняцце дазволіць «умацаваць аўтаномію арганізацыі і дасць магчымасць пазбегнуць патэнцыйнага ўплыву з-за мяжы». Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць умацаваць дзяржаўную і грамадскую бяспеку Латвіі.

Вышэйзгаданую норму плануецца прымяніць у дачыненні да кіраўніка царквы, мітрапалітаў, архіепіскапаў, епіскапаў і кандыдатаў на гэтыя пасады. У гэты момант асобы, якія займаюць гэтыя пасады, прызначаюцца ў ЛПЦ Маскоўскім патрыярхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930