Знайсці
04.06.2019 / 15:5016РусŁacБел

Шуневіч: Паведамленні аб ілжывых мініраваннях у Беларусі паступалі з-за мяжы

Пра гэта заявіў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша БЕЛТА.

Міністр канстатаваў, што пакуль міліцыі не ўдалося затрымаць зламыснікаў. «З вялікай доляй імавернасці магу паведаміць, што яны знаходзяцца за мяжой, — сказаў ён. — Мы ведаем, дзе знаходзяцца серверы». Праваахоўнікі валодаюць адпаведнымі доказамі.

Ігар Шуневіч звярнуў увагу, што ў Беларусі ілжэмінёры практычна заўсёды затрымліваліся. «Замежнікаў, на жаль, не змаглі ні пралічыць, ні затрымаць. Справа будучыні», — дадаў міністр.

У сакавіку і красавіку некалькі разоў паведамлялася пра «мініраванне» шэрагу аб'ектаў у Мінску: чыгуначнага вакзала, аэрапорта, ГЦ «Галерэя» і «Галілеа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера