Знайсці
04.06.2019 / 15:122РусŁacБел

Вярхоўная Рада адмовілася разглядаць ідэю Зяленскага пра імпічмент прэзідэнта

Вярхоўная рада адмовілася разглядаць законапраект прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб імпічменце. Гэта вынікае з інфармацыі на афіцыйным сайце парламента.

«У парадак дня не ўключана», - гаворыцца ў картцы законапраекта.

За ўключэнне гэтага дакумента ў парадак парламенцкай сесіі прагаласавалі 110 дэпутатаў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

Зяленскі перадаў у Раду законапраект аб імпічменце прэзідэнта на мінулым тыдні. Удакладненне працэдуры імпічменту было адным з пунктаў яго перадвыбарчай кампаніі. Адзначалася, што ў цяперашні час працэдура заблытаная, згодна з Канстытуцыяй краіны, прэзідэнту могуць аб'явіць імпічмент ў выпадку, калі ён здзейсніў дзяржздраду або іншае злачынства. Згодна з дакументам Зяленскага, для адхілення прэзідэнта ад пасады спатрэбяцца вывады Вярхоўнага і Канстытуцыйнага суда і некалькі таемных галасаванняў у парламенце з вынікам больш за 300 галасоў, піша РБК

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера