Даслаць навіну
Знайсці
04.06.2019 / 13:40 5

Адзіны катэдж Юрыя Чыжа арыштавалі па просьбе яго былога сябра Уладзіміра Япрынцава

Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў аўторак пачаў разгляд пазову Уладзіміра Япрынцава да яго экс-партнёра па «Трайпле» Юрыя Чыжа, перадае карэспандэнт TUT.BY.

Як і ў папярэднім пазове, ужо задаволеным судом, гаворка ідзе пра грошы за прададзеныя акцыі лагістычнай кампаніі ЗАТ «Аскаргатэрмінал». Здзелка па продажы долі ў кампаніі, якой валодалі Уладзімір Япрынцаў (60%) і Святлана Чыж (40%), жонка Юрыя Чыжа, была здзейснена 11 жніўня 2015 года, у дзень затрымання Япрынцава. Грошы на рахунак Япрынцава паступілі некалькімі плацяжамі, у агульнай суме крыху больш за 100 тысяч даляраў у эквіваленце (219,2 тысячы дэнамінаваных рублёў). У момант залічэння грошай на рахунак ён ужо быў у СІЗА, і, па ранейшай інфармацыі, уся маёмасць і рахункі былі арыштаваныя. Але грошы аказаліся знятыя.

Бухгалтар «Трайпла» Элеанора Леўкіна, якая мела даверанасць на аперацыі з рахункам і ад Япрынцава, і ад Чыжа, у судзе пацвердзіла, што грошы з рахунка Япрынцава здымала наяўнымі па даручэнні Юрыя Чыжа і перадавала яму — каля 86 тысяч даляраў і 45 тысяч у жніўні і верасні 2015 года. Сам уладальнік рахунка ёй такіх указанняў не даваў. Яшчэ тройчы сумы па 40 тысяч даляраў яна пераводзіла на рахунак юрыдычнай асобы.

Паводле тлумачэнняў Юрыя Чыжа, якія ён даваў падчас правядзення праверкі УУС Партызанскага раёна Мінска, сродкі з рахунка Япрынцава-старэйшага ён перадаў крэдыторам сына Япрынцава, расійскім бізнэсменам Іосіфу Аксенцьеву і Міхаілу Маміяшвілі.

У снежні мінулага года суд задаволіў пазоў Япрынцава на частку сумы, 1960 рублёў. З улікам дзяржпошліны і кампенсацыі юрыдычных выдаткаў Чыж вінен быў Япрынцаву 3208 рублёў (адвакат Япрынцава адзначыла, што распачата выканаўчая вытворчасць — у поўным аб'ёме выкананне не праведзена). Суд вырашыў запатрабаваць матэрыялы грамадзянскай справы аб спагнанні часткі сумы з Чыжа на карысць Япрынцава.

Цяперашні пазоў пададзены на астатнюю суму — 217,3 тысячы рублёў.

Пазоўнік лічыць, што адказчык ведаў пра беспадстаўнае ўзбагачэнне першапачаткова, і адпаведна разлічыў суму, якая падлягае да спагнання працэнтаў з дня, наступнага пасля спісання грашовых сродкаў з разліковага рахунка. Сума працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі складае 57,1 тысячы рублёў.

У пазове звяртаецца ўвага на тое, што шматлікія перамовы, якія праводзяцца ў тым ліку ў рамках судовага разбіральніцтва, не далі станоўчых вынікаў. Пры гэтым стала вядома, што Юрый Чыж прыняў меры, накіраваныя на вывядзенне сваіх актываў. У прыватнасці, на момант складання пазову толькі адзін аб'ект належаў Чыжу на праве ўласнасці: аднакватэрны жылы дом у пасёлку Лагожаск (не лічачы долі ў ТАА «Трайпл»).

«Мяркуем, дастаткова падстаў лічыць, што непрыняцце мер па забеспячэнні пазову можа зрабіць цяжкім або немагчымым выкананне рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска па гэтай справе, што ў сваю чаргу можа нанесці пазоўніку значны ўрон», — гаворыцца ў пазове.

Пазоўнік прасіў суд прыняць да ўвагі, што адсутнічае любая інфармацыя аб наяўнасці якой-небудзь іншай маёмасці, за кошт чаго маглі б быць задаволеныя пазоўныя патрабаванні Уладзіміра Япрынцава па гэтай справе.

Суд прыняў меры да забеспячэння пазову і наклаў арышт на маёмасць у межах кошту пазову, якія належаць адказчыку.

Ад міравога пагаднення прадстаўнік Чыжа адмовіўся.

Цяперашні пазоў — не адзіны паміж партнёрамі па «Трайпле». Эканамічны суд Мінска разглядае пазоў Япрынцава да Аксенцьева аб прызнанні дамовы куплі-продажу яго долі ў «Трайпл» незаключанай. Толькі доля Япрынцава ў «Трайпл», якая дасталася Аксенцьеву і Маміяшвілі, паводле ацэнак экспертаў, перакрывала суму доўгу і складала каля 50 млн даляраў.

TUT.BY

2
Dr. Leper / адказаць
04.06.2019 / 21:10
Emil, сидит же?
1
меркаванне / адказаць
05.06.2019 / 11:46
Да лампачкі гэтыя сябры дыктатуры і іхнія дзялёжкі.
0
bane / адказаць
05.06.2019 / 15:16
Чыж м Янпрынцаў "сапраўдныя сябрукі " ! Цікава першапачатковы капітал для кампаніі Дзе здабылі ? " мо" Рэкітам" займалісь у маладосці ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30