Знайсці
04.06.2019 / 11:0841РусŁacБел

Макей — аб перамовах пра інтэграцыю з Расіяй: Прыйдзе час, і ўсе пра ўсё даведаюцца

Фота Волі Афіцэравай.

Беларусь і Расія вядуць руцінную працу ў абмеркаванні далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але пакуль не прыйшоў час адкрываць дэталі шырокай публіцы. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей журналістам перад пачаткам семінара «10 гадоў «Усходняму партнёрству»: вынікі і перспектывы», піша Tut.by.

— Мы сапраўды вядзем размову адносна таго, у якіх сферах мы маглі б працаваць больш эфектыўна, разам, і якія б кірункі нашай больш глыбокай інтэграцыі маглі б даць дадатковыя дывідэнды для развіцця нашых краін.

На пытанне, у чым згодныя і не згодныя Мінск і Масква ў пытанні развіцця інтэграцыі, Макей адказаў: «Прыйдзе час, і ўсе пра ўсё даведаюцца. Зараз ідзе руцінная праца».

— Ці ёсць там пункты, якія абмяжоўваюць беларускі суверэнітэт? — пацікавіўся Tut.by

— Я прасіў бы вас звярнуцца да заяваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку — падчас звароту да народа і парламента, там было сказана і адносна суверэнітэту Беларусі, і адносна таго, як ўспрымаліся б унутры Беларусі нейкія спробы аддаць гэты суверэнітэт на водкуп нейкім іншым дзяржавам. Было сказана ўсё на гэты конт, не бачу сэнсу паўтарацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера