Для Белчыгункі ў цэнтры Мінска дабудоўваюць незвычайны будынак з ламаным фасадам ФОТА
У самым цэнтры Мінска, у Шкляным завулку, з'явіўся новы сучасны будынак. Зашклёная новабудоўля размяшчаецца сярод прамзоны, побач з электрадэпо «Маскоўскае». Тут размесціцца Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі з дыспетчарскімі службамі, перадае onliner.by.
Незвычайны сучасны будынак спраектаваны майстэрняй архітэктара Сяргея Асташонка. Будаўніцтва пачалося яшчэ ў 2011, але толькі цяпер будынак набывае свой канчатковы выгляд. Дзякуючы ламанаму фасаду ён выглядае цікава і інавацыйна. Шкада толькі, што прывабная новабудоўля схаваная ў прамзоне, выпадкова ўбачыць яе можна хіба што з моста на вуліцы Чыгуначнай або з вокнаў электрычкі.
Плануецца, што адкрыццё будынка адбудзецца ўжо ў гэтым годзе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 124
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 3
У ЦВК прызначылі сілавіка
 5
Дэпутату ад «Альтэрнатывы для Германіі» пагражае вялікі штраф. Ён утаіў свой бізнэс у Беларусі
 7
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера