Знайсці
04.06.2019 / 10:4010РусŁacБел

Макей: Гэта не нармальна, калі людзі чакаюць па 10-15 гадзін на мяжы, а то і суткі

Беларусі і ЕС трэба сесці за стол перамоваў і вызначыцца, як спрасціць праходжанне мяжы. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.

«Гэта адна з нашых шматлікіх прапаноў, якая звязана з палягчэннем рэжыму праходжання нашай сумеснай мяжы з Еўрапейскім саюзам. Што для гэтага трэба? Патрэбна перш за ўсё гатоўнасць абодвух бакоў», - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што азнаёміўся з водгукамі на форумах адносна гэтага пытання: хтосьці адзначае праблемы з беларускага боку, але пераважная большасць выказваецца аб затрымках з боку еўрапейскіх суседзяў. «Трэба проста сесці за стол перамоваў і вызначыцца, што нам трэба для таго, каб і перавозчыкі, і звычайныя грамадзяне праходзілі гэтую мяжу ў нармальным рэжыме, каб не было такога, што людзі чакаюць па 10-15 гадзін, а то і суткі, асабліва калі гэта прыходзіцца на святы», — лічыць міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930