Знайсці
04.06.2019 / 07:191РусŁacБел

Кампанія Apple адмовілася ад iTunes

Кампанія Apple абвясціла на канферэнцыі для распрацоўнікаў WWDC, што адмовіцца ў новай аперацыйнай сістэме MacOS 10.15 ад праграмы iTunes. Замест яе з'явяцца тры асобныя дадаткі: «Падкасты», «ТБ» і «Музыка».

Новыя дадаткі атрымалі прыгожыя бакавыя панэлі і зразумелае меню, па якім прасцей арыентавацца, чым у iTunes. У дадатку «Музыка» карыстальнікі будуць атрымліваць персанальныя рэкамендацыі, а ў «ТБ» будуць даступны эксклюзіўны кантэнт ад Apple, а таксама шоу ад іншых вытворцаў, напрыклад, Showtime і HBO.

Усе раней набытыя запісы і створаныя плэйлісты будуць даступныя ў новай медыятэцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930