Знайсці
04.06.2019 / 10:0711РусŁacБел

Суддзю Чаркас звольнілі за правіну, несумяшчальную з дзяржслужбай. Пасля Плошчы яна пасадзіла Атрошчанкава

Фота Надзеі Бужан

Двое суддзяў звольнены ў сувязі са «здзяйсненнем правінаў, несумяшчальных са знаходжаннем на дзяржаўнай службе». Гэта вынікае з указа №209 ад 31 мая 2019 года, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам.

Таццяна Чаркас у 2011 годзе.

У прыватнасці, звольненая старшыня суда Партызанскага раёна Мінска Таццяна Чаркас.

У 2011 годзе яна пасадзіла ў калонію трох апазіцыйных актывістаў — Аляксандра Атрошчанкава, які з'яўляўся прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама Змітра Новіка і Аляксандра Малчанава.

Чаркас прысудзіла ім чатыры, тры з паловай і тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна. За гэта яна трапіла пад еўрапейскія санкцыі — суддзі забаранілі ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

Апроч таго, звольнены старшыня суда Свіслацкага раёна Аляксандр Шылін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера