Знайсці
03.06.2019 / 22:205РусŁacБел

Мінчук незаконна завалодаў адзінаццаццю кватэрамі ў сталіцы

Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі жыхара сталіцы, які незаконна завалодаў 11-ю кватэрамі агульным коштам больш за 2,42 мільёна беларускіх рублёў, паведамляе міліцыя.

40-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, дырэктар будаўнічай фірмы, з дапамогай рыэлтара знайшоў кампанію ў Першамайскім раёне Мінска, якая займалася будаўніцтвам жылых дамоў. Мужчына ўвайшоў у давер да кіраўніка фірмы і пераканаў унесці змены ў дагавор куплі-продажу, што давала прадпрымальніку права ўласнасці на жылплошчу пры няпоўным разліку за яе.

Такім чынам мужчына заключыў 11 дагавораў. Перадаплату ў памеры 10% ад поўнага кошту кожнай кватэры ў тэрмін ён не ўнёс.

Каб зарабіць на першы ўнёсак, махляр заключыў 4 дамовы пра будучую куплю яго кватэры. Галоўная ўмова — стоадсоткавая перадаплата. Пакупнікоў доўга шукаць не прыйшлося: мужчына прапаноўваў жыллё за палову цаны.

За гэтыя грошы зламыснік пагасіў доўг забудоўшчыку. Як толькі ён унёс 10% кошту жылля, усе квадраты перайшлі ў яго ўласнасць. За кароткі час ён прадаў астатнія 7 кватэр і таксама за меншы кошт.

Кампанія-забудоўшчык за 11 кватэр атрымала толькі першы ўнёсак — па 10%. А новыя ўласнікі былі ўпэўненыя, што даўгоў няма, і таксама не ўносілі плату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера