Знайсці
03.06.2019 / 18:257РусŁacБел

Пад Рэчыцай двое мужчын з мотаблокам пакінулі паміраць жанчыну на абочыне

Паездка п'янай кампаніі на мотаблоку скончылася смерцю жанчыны, распачата крымінальная справа, паведамляе МУС.

Трагедыя здарылася 1 чэрвеня пад Рэчыцай. П'яныя мужчыны і жанчына з вёскі Белае Балота вырашылі адправіцца на возера, але ісці пешшу не хацелі і адправіліся туды на мотаблоку. Па дарозе да вадаёма тэхніка неаднаразова перакульвалася. Людзі падалі на зямлю, атрымлівалі траўмы.

Позна ўвечары нецвярозыя сабутэльнікі вярталіся дадому ўжо пешшу (у іх скончыўся бензін), каціўшы пры гэтым мотаблок. Калі апошні ўжо быў прыпаркаваны, аднавяскоўцы разышліся. Праз некалькі дзясяткаў метраў 49-гадовая жанчына, якая атрымала траўмы, пачала падаць. Сужыцель спрабаваў падняць яе, але ў выніку кінуў на абочыне. Каля пятай гадзіны раніцы мінак знайшоў цела і паведаміў у міліцыю.

Супраць 36-гадовага сужыцеля і 42-гадовага знаёмага жанчыны завялі крымінальную справу па ч.3 арт.159 КК Беларусі (пакіданне ў небяспецы). Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера