Знайсці
03.06.2019 / 12:559РусŁacБел

Як называюцца беларускія масонскія ложы — поўны спіс

«Наша Ніва» паведамляла аб стварэнні масонскай Вялікай ложы Беларусі (ВЛБ). Яе падтрымалі Вялікія ложы Польшчы, Украіны і Літвы. А вось вялікі майстр ВЛ Расіі Андрэй Багданаў у каментары «НН» заявіў, што стварэнне ВЛБ адбылося з парушэннем правілаў, таму не можа лічыцца законным.

А як называюцца беларускія масонскія ложы, якія існуюць у Беларусі? Паколькі да нядаўняга часу не існавала Вялікай ложы Беларусі, то айчынныя ложы былі прымацаваныя да Вялікіх ложаў іншых, памежных краін.

Так у Польшчы пад №8 зарэгістраваная ложа «Іван Луцкевіч», замацаваная яна ў Варшаве.

Ва ўкраінскіх спісах прысутнічае ложа «Браніслаў Тарашкевіч», яна ідзе пад нумарам 15. Зарэгістраваная ў 2016 годзе. Ёсць нават старонка «Вялебная ложа «Браніслаў Тарашкевіч» у сацыяльнай сетцы Укантакце. Праўда, яна даўно не абнаўляецца.

У Літве пад нумарам 7 зарэгістраваная ложа «Скарына». Менавіта гэтыя тры ложы і ляглі ў аснову Вялікай ложы Беларусі.

Ёсць дзве беларускія ложы і ў рэеестры Вялікай ложы Расіі. Найперш — гэта ложа «Два арлы». Пішацца, што заснаваная яна была ў 1770 годзе ў Магілёве. А адноўленая толькі ў 2012 годзе.

Таксама існуе ложа «Белы рыцар». Пра яе напісана, што была заснаваная ў 2004 годзе на ўсходзе Масквы. Перапыніла дзейнасць у 2010 годзе. Аднак у 2015 зноў узнавілася праца. На цяперашні час працуе «на ўсходзе Мінска і Масквы».

Час ад часу згадваецца яшчэ адна прарасійская ложа «Альфа і Амега», аднак у рэестры ВЛР яе чамусьці няма.

Варта адзначыць, што таксама існуе асобная ложа «Міхал Клеафас Агінскі», яна мае свой сайт. Цікава, што ложа «Агінскі» выступіла са сваёй заявай адносна стварэнне Вялікай ложы Беларусі.

«Вялебная Ложа «М. К. Агінскі» не мае дачынення ні да заяўленай Вялікай Ложы Беларусі, ні да Вялікай Ложы Расіі. Асноўнай мэтай членаў высокашаноўнай ложы «М. К. Агінскі» з'яўляецца дабрачынная і культурна-асветніцкая дзейнасць.

Члены вялебнай ложы «М. К. Агінскі» ўсхваляваныя і засмучаныя тым, што масоны з замежных масонскіх юрысдыкцый канфліктуюць паміж сабой і ствараюць нездаровы ажыятаж вакол беларускага масонства. Вялебная Ложа «М. К. Агінскі» з'яўляецца прыхільнікам канструктыўных і гарманічных дзеянняў і крокаў, як таго патрабуе масонская традыцыя», — адзначаецца ў заяве.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930