Знайсці
02.06.2019 / 20:548РусŁacБел

На праспекце Дзяржынскага забараняюць левыя павароты і закрываюць левую паласу — усё для Еўрагульняў

З 21 да 30 чэрвеня ў Мінску пройдуць Еўрапейскія гульні. Сталічныя ўлады рыхтуюцца да іх правядзення. Вялікая колькасць зменаў датычыцца арганізацыі руху.

Спартсмены будуць жыць у Студэнцкай вёсцы каля станцыі метро «Пятроўшчына». Яны мусяць даязджаць да месцаў правядзення спаборніцтваў (напрыклад, на «Мінск-Арэну») за 20 хвілін. Каб гарантаваць ім гэта, ДАІ вырашыла выдзеліць паласу для іх транспарту.

Паколькі крайнюю правую паласу выкарыстоўвае вялікая колькасць аўтобусаў і тралейбусаў, для транспарту Еўрагульняў вырашана аддаць крайнюю левую паласу праспекта Дзяржынскага.

Яна ўжо пазначана спецыяльнай разметкай, заязджаць на крайнюю левую паласу будзе нельга.

Фактычна для аўтамабілістаў перагружанага праспекта Дзяржынскага пакідаюць толькі дзве цэнтральныя паласы.

Што ж рабіць з паваротамі налева і разваротамі? ДАІ вырашыла забараніць іх.

У прыватнасці, калі ехаць ад Малінаўкі ў бок цэнтра, нельга будзе павярнуць налева на вуліцах Голубева, Уманскай, Ясеніна, Шчорса і Хмялеўскага.

ДАІ прапануе кіроўцам паварочваць направа, а пасля дзе-небудзь разварочвацца. На дарозе расстаўленыя інфармацыйныя шчыты з адпаведнай інфармацыяй.

Апроч таго, будзе забаронены правы паварот з Нямігі на праспект Пераможцаў. Кіроўцам прапануюць ехаць па вуліцы Ціміразева.

Фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930