Знайсці
02.06.2019 / 17:574РусŁacБел

Каля 140 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста. Затрымалі блогера

Блогер Сяргей Пятрухін днём 2 чэрвеня вёў жывую трансляцыю з плошчы Леніна ў Брэсце, дзе зноў кармілі галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Маўклівая акцыя зноў прайшла пад музыку — на плошчы ішоў заключны гала-канцэрт міжнароднага харэаграфічнага фестывалю, паведамляе Брэсцкая газета.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на плошчы было каля 140 пратэстоўцаў. Прыкладна ў 12.45 яны пайшлі па цэнтральных вуліцах горада, колькасць людзей вырасла да двух сотняў.

Непадалёк ішоў, не перарываючы стрым, і Сяргей Пятрухін. Яго запіхнулі ў машыну на рагу вуліц Маякоўскага і Савецкай і павезлі ў невядомым кірунку. Хутчэй за ўсё, ён у Ленінскім РАУС.

Калона дайшла да кінатэатра «Беларусь», пасля чаго людзі разышліся. Усё праходзіла пад наглядам міліцыі. Ці былі яшчэ затрымання, пакуль што інфармацыі няма.

Сяргей Пятрухін вядомы сваімі відэаролікамі на вострыя сацыяльныя тэмы. З 2018 года разам з блогерам з Бярозы Аляксандрам Кабанавым на YouTube-каналах «Народны рэпарцёр» і «YouTube-дэпутаты» асвятляе тэму будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. За сваю актыўнасць блогеры неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930