Знайсці
02.06.2019 / 16:22РусŁacБел

Прэзідэнцкія выбары ў Алжыры перанясуць — няма кандыдатаў

Канстытуцыйная рада Алжыра адхіліла дасье абодвух кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны, у сувязі з чым выбары, прызначаныя на 4 ліпеня, вырашылі перанесці, паведамляе BBC.

На пасаду прэтэндавалі два малавядомыя палітыкі, якія заявілі пра сябе пасля таго, як галоўныя алжырскія палітычныя сілы байкатавалі прэзідэнцкія выбары.

Алжыр апынуўся ў палітычным крызісе пасля таго, як 3 красавіка 82-гадовы прэзідэнт Абдэльазіз Бутэфліка датэрмінова склаў з сябе паўнамоцтвы. Ён кіраваў краінай з 1999 года, але ў лютым пачаліся масавыя пратэсты супраць яго вылучэння на пяты тэрмін.

Кіраванне краінай часова ўзяў на сябе спікер верхняй палаты парламента, які прызначыў прэзідэнцкія выбары на 4 ліпеня. Супраць правядзення выбараў выступілі апазіцыя і грамадскасць, якія прапануюць увесці пераходны перыяд і стварыць устаноўчую раду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера