Знайсці
02.06.2019 / 10:374РусŁacБел

Трамп: На месцы Брытаніі я б не плаціў $50 мільярдаў за Brexit

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю The Sunday Times параіў Вялікабрытаніі выйсці з Еўрапейскага Саюза без пагаднення, калі Брусель не выканае ўмоў Лондана.

«Калі яны не атрымаюць таго, што хочуць, я б сышоў. Так, я б сышоў. Калі вы не атрымліваеце патрэбную здзелку, калі вы не атрымліваеце справядлівую здзелку, тады вы сыходзіце», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што Брытанія павінна адмовіцца ад выплаты Бруселю 39 млрд фунтаў стэрлінгаў за выхад з ЕС, калі не атрымае выканання сваіх умоў.

«Калі б я быў на іх месцы, я б не заплаціў 50 млрд даляраў. Гэта вялікая сума. Я б не заплаціў 50 млрд даляраў. Гэта я. Я б не заплаціў — гэта велізарная сума», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930