Знайсці
02.06.2019 / 08:255РусŁacБел

Беларус загінуў падчас перастрэлкі ў ЗША

12 чалавек сталі ахвярамі страляніны ў амерыканскім горадзе Вірджынія-Біч. Сярод загінулых аказаўся 35-гадовы ўраджэнец Магілёва Аляксандр Гусеў, паведамляюць амерыканскія выданні.

Аляксандр Гусеў, pilotonline.com.

31 мая ў муніцыпальны комплекс у Вірджыніі-Біч увайшоў супрацоўнік установы і адкрыў агонь па калегах. Сама меней 12 чалавек загінулі. Падчас страляніны ў будынку было каля 400 чалавек. Стралка забілі падчас перастрэлкі з паліцыяй.

Сярод загінулых — ураджэнец Магілёва Аляксандр Гусеў, які эміграваў у ЗША ў 2003 годзе. Пасля пераезду Аляксандр скончыў амерыканскі каледж і атрымаў ступень бакалаўра ў грамадзянскім будаўніцтве. Спачатку ён працаваў у лесанарыхтоўчай кампаніі, а затым 9 гадоў працаваў агентам па зямельных участках у муніцыпалітэце Вірджыніі-Біч.

У ЗША таксама жыве брат-блізнюк Аляксандра Аляксей Гусеў і іх маці, а вось бацька застаўся ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930