Знайсці
01.06.2019 / 18:294РусŁacБел

Колькасць пацярпелых пры выбуху ў расійскім Дзяржынску ўзрасла да 82 чалавек, пашкоджаныя 180 дамоў

У выніку выбуху тратылу на заводзе «Крышталь» у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці па медыцынскую дапамогу звярнуліся 82 чалавекі, паведамілі РБК у прэс-службе Мінздароўя.

Гаворка ідзе пра работнікаў завода і жыхароў горада, дзяцей сярод пацярпелых няма. «На стацыянарным лячэнні — 15 чалавек, адна пацыентка ў цяжкім стане, блізкім да сярэдняга, 14 — сярэдняй ступені цяжкасці», — сказалі ў прэс-службе. У асноўным у людзей аскалочныя раненні.

У выніку выбуху былі разбураныя пяць будынкаў, пашкоджаныя 180 дамоў, а шыбы выбіла ў будынках у радыусе трох кіламетраў.

***

Нагадаем, што 1 чэрвеня ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці адбыліся тры выбухі на заводзе «Крышталь» у цэху па вытворчасці тратылу. Па дадзеных крыніцы «Інтэрфакса», у цэху выраблялі і захоўвалі фугасныя авіябомбы і кампаненты да іх.

Да 18 гадзін 1 чэрвеня пажар патушылі, яго плошча склала 1200 квадратных метраў.

У Дзяржынску ўвялі рэжым надзвычайнага становішча на тэрыторыях каля завода, паведаміла адміністрацыя горада. Рэжым не датычыць усяго горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930