Знайсці
31.05.2019 / 22:105РусŁacБел

На касцёл у Мсціславе, што разбураецца, збіраюцца вылучыць 550 тысяч рублёў. Але не для рэканструкцыі

На кансервацыю касцёла ў Мсціславе плануецца вылучыць каля 550 тысяч рублёў, з іх больш за 220 тысяч паступяць з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, сказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стальмашок, піша Sb.by.

Езуіцкі касцёл арханёла Міхаіла ў Мсціславе — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Храм пачаў разбурацца даўно. Улетку 2017 калона і аркі са скляпеннем, якія яна трымала, абрынуліся з-за таго, што няма даху. Праз 2 месяцы развалілася частка сцяны. Будынак экстрана абгарадзілі. У суседняй школе мастацтваў спынілі заняткі.

Грамадскія актывісты і журналісты заклікалі ўлады захаваць гістарычную спадчыну. Міністэрства культуры Беларусі падрыхтавала пералік першачарговых мер. Пачаўся збор сродкаў і практычна «выратавальная аперацыя» на аб'екце.

Чытайце таксама: Стала вядома, як спыняць разбурэнне касцёла ў Мсціславе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера