Знайсці
31.05.2019 / 16:1015РусŁacБел

У Маладзечне з'явілася гадзіла ў вышыванцы ФОТАФАКТ

А што вы пра гэта думаеце?

Мінскі мастак Максім Осіпаў змясціў у фэйсбуку фота незвычайнага роспісу, які ён зрабіў на сцяне гандлёвага павільёна на рынку ў Маладзечне. Твор называецца «Поклiк да вытокаў».

Фота са старонкі Facebook Максіма Осіпава (тут і ніжэй)

У сваім тлумачэнні задумы аўтар кажа, што імя монстра — Гадзіла — гучыць вельмі «па-нашаму». 

«Гэта праца была натхнёная тымі, хто бясконца заклікае нас адраджаць і шанаваць разнастайныя традыцыі, не вельмі ўдаючыся ў тое, навошта, уласна, нам яны цяпер патрэбныя».

Па словах Максіма Осіпава, Гадзіла ў традыцыйным беларускім касцюме «заклікае неадкладна паважаць традыцыі», звяртаючыся да натоўпу, складзенага з персанажаў хрэстаматыйных карцін расійскіх мастакоў Іванова, Пярова і Брулова.

Мастак робіць выснову: калі чалавек не можа патлумачыць, для чаго яму патрэбная сёння пэўная традыцыя, то яе «цалкам можна зліць».

Але ці не супярэчыць аўтар сам сабе? Бо ён сам стварае свае працы на грунце традыцыі — карыстаючыся стылістыкай маляваных дываноў Алены Кіш.

«Я, напрыклад, ведаю, навошта я выкарыстоўваю матывы маляваных дываноў, — піша ён. — У першую чаргу, гэта выдатная візуальная прынада».

Максім Осіпаў пераасэнсоўвае эстэтыку маляваных дываноў даўно — вось, напрыклад, мурал, які ён намаляваў у Чарэі: 

Таксама ён стварыў цыкл маляваных дываноў «Отсебятина», у якіх спалучае матывы Алены Кіш з творамі сусветнай мастацкай класікі:

Руслан Гаёк

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031