Знайсці
31.05.2019 / 15:171РусŁacБел

vеlcom | A1 цалкам абнаўляе спецыяльную лінейку тарыфаў для моладзі lemon — глядзіце, што зменіцца

vеlcom | A1 прадставіў абноўленую лінейку тарыфаў: lemon X, lemon Y і lemon Z. Цяпер моладзі даступныя безліміт на сацсеткі і мэсэнджары, неабмежаваная колькасць хвілін на званкі ўнутры сеткі і іншыя «плюшкі».

Напрыклад, магчымасць падключыць дадатковыя пакеты, якія дазваляюць сфарміраваць персанальны тарыф, зыходзячы з асабістых пажаданняў. Новыя тарыфы складзеныя з улікам патрэб у зносінах, забавах і інтэрнэт-трафіку дзяцей ад 6 да 12 гадоў, падлеткаў ад 13 да 17 гадоў і моладзі ад 18 да 26 гадоў. Пры гэтым выбар аднаго з трох тарыфаў не прывязаны да ўзроставых груп. Галоўны крытэр — максімальны ўзроставы парог 26 гадоў, па дасягненні якога кошт абранай опцыі павялічваецца.

У адрозненні ад старога тарыфу lemon, усе званкі ўнутры сеткі цяпер бясплатныя, а для абанентаў lemon X і lemon Y прадугледжаныя бясплатныя хвіліны і на нумары іншых аператараў. У залежнасці ад тарыфнага плану ў аплату ўключаны інтэрнэт-трафік ад 1 да 8 ГБ. Пры гэтым нявыкарыстаны ў гэтым месяцы трафік аўтаматычна пераносіцца на наступны. Калі гэтага не хапіла, можна падключыць дадатковы пакет ці безлімітны інтэрнэт на абранай хуткасці.

Новая лінейка lemon улічвае рост папулярнасці мэсэнджараў і сацсетак. «Чаціцца» без абмежаванняў прапануецца ў Telegram, Viber, WhatsApp і Facebook Messenger. Поўны безліміт на дзевяць сацсетак — Facebook, Instagram, Pinterest, Twitter, Snapchat, «Аднакласнікі», VK, Tinder, BOOM — уключаны ў кошт пакета абанентам «старэйшых» тарыфаў, а для lemon Z падключыць гэтую паслугу можна ўсяго за 3,90 рубля на месяц.

У тарыфныя планы lemon таксама ўключаныя розныя падпіскі VOKA, якія прыйдуцца даспадобы гледачам розных узростаў. Так, абаненты lemon Z атрымаюць доступ да падпіскі Disney, lemon Y — да фільмаў і серыялаў у ivi, а карыстальнікі lemon X змогуць глядзець усе 79 каналаў VOKA TV. Сярод дадатковых пакетаў — безліміт на музыку ў Apple Music, Google Play Music або SoundСloud за 0,90 рубля, а таксама неабмежаваны доступ у Youtube па акцыйнай цане 2,90 рубля да канца года.

Папярэдні lemon з коштам пакета паслуг у 9,90 рубля з 30 мая перамяшчаецца ў архіў. Абаненты гэтага тарыфнага плану могуць працягнуць карыстацца ім або перайсці на новую лінейку lemon.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера