Знайсці
31.05.2019 / 12:251РусŁacБел

«Тэрмінатар-2» па-беларуску, Дзень Швецыі, Агульная дыктоўка — што варта наведаць у сталіцы на гэтых выходных

Трымайце нашы парады.

1. Легендарны фільм «Тэрмінатар-2» па-беларуску

Першы 3D-фільм у беларускай агучцы.

Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Джон Конар, сын галоўнай гераіні Сары Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з постапакаліптычнай будучыні, непераможны тэрмінатар новай мадэлі мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграмаваны супрацівам тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва.

Паглядзець можна:

1 чэрвеня ў Silver Screen («Галілеа») — 16:15,

Silver Screen («Арэна-Сіці») — 14:05,

Silver Screen («Дана Мол») — 19:15.

2 чэрвеня ў Silver Screen («Галілеа») — 16:15,

Silver Screen («Арэна-Сіці») — 16:00,

Silver Screen («Дана Мол») — 18:30.

Цана: 10.00 — 24.00 BYN

2. Кіламетр грамадскай актыўнасці

«Арт-Сядзіба» чарговы раз ладзіць годнае мерапрыемства. «Кіламетр грамадскай актыўнасці» — фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі. Тут правядуць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі на тэмы экалогіі, гендару, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры. Таксама будзе дзейнічаць Free Market і «Жывая бібліятэка». Падрабязную праграму можна паглядзець па спасылцы.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта Akute.

Дзе: культурная пляцоўка Ok16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: 1 чэрвеня (субота), 13:00 — 20:00

Колькі: бясплатна

3. Агульная дыктоўка

1-га чэрвеня кожны зможа праверыць веды па беларускай мове. Сёлета настаўнікамі будуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук (гурт Navi). А тэкст, які прапануюць напісаць беларусам, склаў Андрусь Горват.

Правераць працы прафесійныя філолагі. Вынікі дыктоўкі адправяць кожнаму індывідуальна разам з электронным сертыфікатам удзельніка. Для тых, хто захоча праверыць сябе самастойна, арыгінал тэксту апублікуюць на старонцы праекта цягам некалькіх дзён пасля дыктоўкі. Выдатнікі дыктоўкі атрымаюць памятныя прызы ад арганізатараў.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: lidskae.by/praektyi/agulnaya-dyiktouka-2019/

Тыя, хто ўжо паспеў гэта зрабіць, напішуць дыктоўку ў Нацыянальнай бібліятэцы. Іншыя ж таксама ўсё яшчэ могуць зарэгістравацца і напісаць яе завочна. Дыктоўка будзе транслявацца па радыё «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне і 99,1 FM у Магілёве).

Дзе: Нацыянальная бібліятэка (Мінск, пр. Незалежнасці, 116) ці любое зручнае для вас месца (завочна)

Калі: 1 чэрвеня (субота), 12:00

Колькі: бясплатна

4. Дзень Швецыі

Фота «Мінск-Навіны».

У суботу ў сталіцы будуць адзначаць Дзень Швецыі. Цягам тыдня ў Мінску можна было знаёміцца з культурай гэтай краіны. А субота стане лагічным завяршэннем шматлікіх шведскіх імпрэз. У Верхнім горадзе, на пляцоўцы каля Ратушы, будзе арганізаваная неверагодная колькасць актыўнасцяў. Тут можна будзе паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне, майстар-класах, спартовых мерапрыемствах, паслухаць добрую музыку.

Хэдлайнерам свята стане шведская музычная зорка, пераможца «Еўрабачання-2012» Loreen, якая выступіць у вечаровай праграме. Падарункам для гасцей Дня Швецыі стане таксама канцэрт гурта J:Морс і кавер-бэнда Пятра Клюева.

Падрабязней пазнаёміцца з праграмай можна тут.

Дзе: Верхні горад, пляцоўка каля Ратушы (ст.м. Няміга)

Калі: 1 чэрвеня (субота), 13:00 — 23:00

Колькі: бясплатна

5. Выстава «Бязмежнікі»

«Бязмежнiкi» — гэта тыя, хто аказваюцца за межамі афіцыйнай гісторыі мастацтва, тыя, да каго любыя азначэнні ў выглядзе «аўтсайдар-арт», «арт-брут», «дэвіянтнае мастацтва» ці «мастацтва асаблівых мастакоў» выяўляюцца або недастатковымі, або празмернымі.

Выстава скіраваная на інклюзіўнае ўзаемадзеянне ў мастацкай прасторы. Яна змяшчае ў сабе працы, створаныя ў сценах дамоў-інтэрнатаў, а таксама працы з калекцый псіхіятраў. Напрыклад, у працэсе даследавання была знойдзеная калекцыя псіхіятра Віктара Феліксавіча Круглянскага, які працаваў у Навінках з 1963 па 1998 гады. У ёй былі працы Генадзя Хацкевіча, Аляксея Жданава, Вадзіма Кошкіна, Сяргея Кірушчанкі, а таксама творы пацыентаў, што засталіся без аўтарскіх подпісаў.

Адна з асноўных мэтаў выставы «Бязмежнiкi» ў тым, каб сабраць у адной прасторы і прадэманстраваць спосабы і формы існавання мастацтва, якое на працягу дзесяцігоддзяў было нябачным і неапазнаным.

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19)

Калі: 1 чэрвеня (субота) і 2 чэрвеня (нядзеля), 12:00 — 20:00

Цана: 3.00 / 5.00 BYN

Маша Клімовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930