Знайсці
30.05.2019 / 11:42РусŁacБел

«Будзьма!» абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку.

Для каго? Для аматараў і прафесіяналаў, для ўсіх, хто неабыякавы да ўласнай культуры і хоча праявіць сябе!

У чым сэнс конкурсу? Мы шукаем цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія б вы хацелі бачыць на майках, торбах, кубках, нататніках і інш. Мы даём шырокі прастор вашай фантазіі (падзеі, асобы з гісторыі і міфалогіі, арнаменты і ўсё, што, на вашу думку, звязанае з Беларуссю, у тым ліку проста смешныя выявы і надпісы). Кветачкі і мімішныя малюнкі таксама прымаюцца. Галоўнае — крэатыў, бо мы шукаем тое, чаго яшчэ не было!

Конкурс стартуе 23 траўня і будзе праходзіць у некалькі этапаў.

1 этап

Дасылайце запоўненую заяўку ўдзельніка і малюнак або некалькі ў фармаце PNG або JPEG (максімальны памер — 5MB) да 23:59 10 чэрвеня на скрынку [email protected] з пазнакай «Конкурс дызайну». Да разгляду прымаецца максімум пяць малюнкаў. 

Заяўка мусіць змяшчаць наступныя пункты: 

1. Імя, прозвішча,

2. Узрост,

3. Род дзейнасці (месца працы, вучобы),

4. Назвы і кароткае апісанне дызайнаў (па жаданні),

5. Тэлефон, e-mail.

2 этап

Журы робіць папярэдні адбор дызайнаў. На сайце budzma.by і на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках гэтыя дызайны будуць выстаўленыя на галасаванне. Дызайны, якія набяруць найбольшую колькасць інтэрнэт-галасоў, і стануць пераможцамі. Такім чынам, пераможцы будуць абраныя праз «народнае» галасаванне.

3 этап

Супольная праца пераможцаў з прафесійнымі дызайнерамі і прадстаўнікамі кампаніі «Будзьма беларусамі!» па адаптацыі малюнка пад прынт для нанясення на візуальную прадукцыю. 

Што ў выніку

Найлепшыя малюнкі-пераможцы будуць рэалізаваныя ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках ды іншай візуальнай прадукцыі. Аўтары-пераможцы атрымаюць ганарар.

Стварайма якасныя і прыгожыя рэчы разам!

budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930