Знайсці
30.05.2019 / 08:2115РусŁacБел

«Прашу ўтрымаць з майго заробку суму». На магілёўскім заводзе ідзе кампанія па прымусовай падпісцы на дзяржгазеты ФОТЫ

Адказным за ідэалагічную працу ў структурных падраздзяленнях магілёўскай «Строммашыны» загадалі арганізаваць і правесці сярод работнікаў падпісную кампанію на 2-е паўгоддзе. Фотакопія загаду апублікаваная ў суполцы «Могилев Real».

Ліст, на падставе якога быў выдадзены загад, кіраўніцтву завода паступіў з адміністрацыі Ленінскага раёна.

Сумы, якія работнікам трэба будзе выкласці за паўгадавую падпіску, вар'іруюцца ад 47,46 да 56,46 рубля ў залежнасці ад выдання.

«Калі ўлічыць, што ў сярэднім ІТР і рабочыя атрымліваюць дзесьці 450 рублёў, то сумы ў 47-56 рублёў вельмі адчувальныя», — піша аўтар фатаграфій.

У каментарах магілёўцы выказваюць катэгарычнае непрыманне такой практыкі.

Фото: vk.com/my.mogilev.

mogilev.online

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера