Знайсці
29.05.2019 / 18:053РусŁacБел

У Эфіопіі знайшлі бактэрыю, якая магла б існаваць на Марсе

Навукоўцы выявілі ў Паўночнай Эфіопіі каля вулкана Далол бактэрыі з высокай устойлівасцю да агрэсіўнага асяроддзя. Месца знаходзіцца ў 125 метрах ніжэй за ўзровень мора і лічыцца адным з самых гарачых месцаў на Зямлі, паведамляе Science Alert.

Высокая тэмпература, соль і вельмі нізкі ўзровень pH не з'яўляюцца тыповымі ўмовамі для жыцця.

Гэта экзатычнае, экстрэмальнае асяроддзе, у якім арганізмы павінны любіць высокую тэмпературу, высокую колькасць солі і вельмі нізкі pH, каб выжыць.

Даследчыкі збіралі гідратэрмальныя вадкасці і разбівалі салявыя ападкі, якія засталіся ад бурбалак вадкасці з гарачых крыніц, і шукалі ў іх знаёмыя паслядоўнасці ДНК. Яны таксама фільтравалі матэрыял і палявалі пад мікраскопам на візуальныя прыкметы жывых клетак.

Аўтары працы знайшлі доказы існавання нанаразмерных, салеўстойлівых мікробаў Nanohaloarchaea.

Цікава, што падобныя, хоць і больш суровыя ўмовы жыцця ёсць на Марсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031