Знайсці
13.06.2019 / 15:243РусŁacБел

«У Мінску такіх ніколі не было». Бацькі хочуць стварыць у школе беларускамоўны інтэграваны клас

Ці магчыма ў нашай краіне стварыць інтэграваны беларускамоўны клас? Астраном і фатограф Віктар Малышчыц, які выхоўвае дачку з ДЦП, хоча паспрабаваць дабіцца гэтага ў адной з мінскіх дзяржаўных школ.

«Ганулька ў наступным годзе ідзе ў другі клас (ці ў першы клас на другі год навучання). У яе ДЦП і некаторыя асаблівасці. Гэты год мы вучыліся дома, але ў наступным хочам пайсці ў клас з поўнай інтэграцыяй. Гэта калі тры-чатыры чалавекі з падобнымі дыягназамі і навучальнымі праграмамі вучацца разам у такім вось маленькім калектыве», — падзяліўся Віктар у сябе ў фэйсбуку.

Ганна размаўляе па-беларуску, і бацькі хацелі б, каб дачка патрапіла ў беларускамоўны інтэграваны клас.

«Такіх у Мінску няма і ніколі не было, але праграмы і некаторыя падручнікі па-беларуску ўсё ж такі існуюць. Тэарэтычна стварыць такі клас можна, але нам трэба знайсці хаця б пару такіх жа беларускамоўных дзетак з падобнай сітуацыяй, якія хочуць пайсці ў другі клас. Сябры, можа ёсць у вас такія? Разумею, што я падобны на прадстаўніка племені пірахан, які хоча адшукаць у Мінску сваіх суродзічаў, але раптам?»

Дыягназ дзяўчынкі — лёгкая інтэлектуальная недастатковасць з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Вучыцца яна па праграме першага аддзялення дапаможнай школы.

Віктар расказвае, што летась дзяцей на інтэграваны клас не знайшлося, таму Ганна і засталася вучыцца дома. У гэтым годзе ёсць магчымасць аддаць у клас, прычым недалёка ад дома — але рускамоўны. Бацька ж не пакідае надзеі, што дачка зможа вучыцца на роднай мове.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930