Знайсці
11.06.2019 / 16:443РусŁacБел

16 чэрвеня — вандроўка ў каралеўскую Горадню

Вандроўка ў найпрыгажэйшы горад Гродна ў кампаніі з выдатным экскурсаводам Дзянісам Філіпчыкам!

Старая частка горада, музей мініяцюр Брамы Гарадзенскія, Стары і Новы замкі — гэта ды многае іншае чакае вас у гэтай вандроўцы!

Аглядная экскурсія па Гродне пазнаёміць з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі. Яе ўдзельнікі пабачаць старажытную Каложу — Барысаглебскую царкву ХІІ стагоддзя, адну з найстарэйшых у Беларусі; Стары замак часоў Вітаўта; касцёл і кляштар францысканцаў XVII ст.; Новы замак, у якім адбываўся фатальны для Рэчы Паспалітай Маўклівы сойм 1793-га; унікальны будынак Вялікай харальнай сінагогі; музеі Максіма Багдановіча і Элізы Ажэшкі; Палац Храптовічаў XVIII стагоддзя, у якім працуе адзіны ў краіне музей рэлігіі…

Наведаюць экскурсанты і музей мініяцюр Брамы Гарадзенскія. Там, дзякуючы ўнікальнаму макету ручной працы і арыгінальнаму святла-гукавому шоу, за трыццаць хвілін можна пабачыць усю гісторыю Гродна і яго архітэктуры розных эпох.

Таксама ў праграме прадугледжаны абед у гродзенскай кавярні (па жаданні) і вольны час для шпацыру па вуліцах каралеўскага горада.

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера