Знайсці
28.05.2019 / 17:5013РусŁacБел

У Брэсце адкрылі новы аўтавакзал: суцэльна шкляны. Вось як ён выглядае ФОТЫ

На новы адрас брэсцкі аўтавакзал пераехаў у ноч на 28 мая. Да гэтага ён размяшчаўся на вуліцы Міцкевіча побач з рынкам. Першым адправіўся з новага аўтавакзала аўтобус Мінск — Варшава. Ён адбыў з платформы №13 роўна ў 03.00.

Прапускная здольнасць новага брэсцкага аўтавакзала — 5 тысяч пасажыраў. Транспарт прымаюць 13 пасадачных платформаў, якія знаходзяцца з боку чыгункі.

Цэнтральную частку будынка займае зала чакання на 250 пасажыраў. У адным крыле размяшчаюцца кафэ, камеры для багажу і прыбіральні, у іншым — білетныя касы.

На прывакзальнай тэрыторыі ёсць паркоўка на 88 месцаў, праведзена тралейбусная лінія.

Інфармацыйныя стэнды і шыльды на новым аўтавакзале ў Брэсце аформлены на рускай, англійскай мовах і, як і абяцалі, на беларускай. Аб'явы таксама агучваюцца на трох мовах. Сам надпіс на будынку таксама зроблены па-беларуску — «Аўтавакзал Брэст».

Новы аўтавакзал знаходзіцца побач з чыгуначным. Праект, які распрацоўвала ААТ «Палессежылбуд», прадугледжваў магчымасць злучэння двух вакзалаў з дапамогай падземнага пераходу. Аднак бюджэт, вылучаны на аўтавакзал, у памеры 11,5 млн рублёў правесці падземку не дазволіў. Яе будаўніцтва пакінулі на будучыню.

Платформы на старым аўтавакзале на Міцкевіча цяпер пустуюць. Што будзе на гэтым месцы, пакуль што невядома. Падчас прэзентацыі дэталёвага плана гістарычнай часткі Брэста ў мінулым годзе агучваліся прапановы пераабсталяваць аб'ект пад гандлёвы комплекс з прыбудовай шматузроўневага паркінга.

Брестская газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера