Знайсці
28.05.2019 / 17:374РусŁacБел

Прарасійскі тэлеграм-канал прыдумаў, што КДБ арыштаваў яго аўтараў. У фэйк ніхто не паверыў

На мінулым тыдні ў тэлеграме, то тут, то там сталі праслізгваць паведамленні, што былі затрыманыя аўтары аднаго з прарасійскіх тэлеграм-каналаў, які працуе на беларускую аўдыторыю. Мы не будзем называць гэты тэлеграм-канал, бо аўтары якраз і хацелі рэкламы, але ў выніку нічога не атрымалі.

Самі пра сябе гэтыя аўтары калісьці напісалі, што адзін з іх працуе выкладчыкам, а другі — дзяржаўным служачым. Насамрэч усё гэта можа быць фэйкам.

У незалежныя СМІ закідвалася інфармацыя, што супрацоўнікі КДБ арыштавалі аўтараў тэлеграм-канала. Маўляў, ім пагражае да 5 гадоў зняволення. Праўда, ні імёнаў, ні прозвішчаў не называлася, як і артыкул КК па якім іх нібыта затрымалі.

У выніку інфармацыю пра імаверны «арышт» не даў ніводзін буйны беларускі СМІ. А праз тыдзень ажыў і сам тэлеграм-канал. Аўтары (ці аўтар?) патлумачылі, што ў дзяржаўныя ўстановы прыходзяць сілавікі ў цывільным, якія ладзяць аблаву на гаджэты. І нібыта ў такую аблаву трапіў адзін з інфарматараў канала, таму пэўны час яны замаўчалі.

Тлумачэнне, мякка кажучы, не выглядае праўдападобным. Хутчэй, гэта была спроба набраць сабе новых падпісантаў дзякуючы піяру з «арыштам». У выніку ідэя цалкам правалілася. На фэйк ніхто не павёўся.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930