Знайсці
27.05.2019 / 17:4083РусŁacБел

Ва Украіне страціў вока беларускі добраахвотнік: ён ваяваў пад пазыўным «Ганс» і з рунамі «SS» на шлеме

Ва Украіне паранены адзін з беларускіх дабраахвотнікаў, берасцеец Дзмітрый Рубашэўскі. Адбылося гэта 25 мая. 

Як паведамляюць ягоныя паплечнікі ў фэйсбуку, у Дзмітрыя выбіта адно вока, за другое змагаюцца дактары. Апроч таго, у яго множныя аскепкавыя раненні.

Рубашэўскі, фота са старонкі ў фэйсбуку

Рубашэўскаму 27 год. «[У Беларусі] ў мяне была добрая праца. Я пачынаў грузчыкам, а затым мяне перавялі, і я стаў высякальнікам друкарскага станка — мы скрынкі друкавалі», — расказваў ён.

Дзмітрый ваяваў пад пазыўным «Ганс» — гэта адно з самых папулярных нямецкіх імёнаў, у масавай народнай культуры пасля нямецкіх нашэсцяў беларусы называлі гэты народ «фрыцамі» або «гансамі».

Як вынікае з фота ў фэйсбуку, на касцы «Ганса» намаляваны рунічны знак «SS» — гвардыі гітлераўскай партыі.

«Паводле палітычных поглядаў я прыхільнік нацыянал-сацыялізму, але не гітлераўскага, не нямецкага. А каб для ўсёй Еўропы. Усё мадэрнізуецца і нацыянал-сацыялізм таксама. Трэба, каб усе жылі разам, краіны дапамагалі адзін аднаму, не было імперыяў», — тлумачыў Рубашэўскі ў інтэрв'ю «Белсату».

Як паведамілі «Нашай Ніве» беларусы, якія ваююць ва Украіне, Рубашэўскі прыехаў у 2015-м годзе, заахвоціў яго Эдуард Лобаў.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930