Знайсці
27.05.2019 / 17:037РусŁacБел

Памочніка сенатара Гайдукевіча пасадзілі на 5 гадоў

Суд Віцебскага раёна абвясціў прысуд па справе былога намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Ярмыкіна і яго раней судзімага паплечніка Юрыя Мярзленкі, паведамляе Tut.by.

Сяргей Ярмыкін (злева) і Юрый Мярзленка. Фота: uvd.vitebsk.gov.by.

Мярзленку асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, Ярмыкін атрымаў 5 гадоў калоніі.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, Сяргей Ярмыкін і Юрый Мярзленка былі затрыманыя сілавікамі ў жніўні 2018 года. Следчы камітэт у дачыненні да іх пачаў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 КК — «Махлярства ў асабліва буйным памеры».

У якасці пацярпелых значыліся як мінімум 5 жыхароў Віцебскай вобласці. Ярмыкін і Мярзленка бравіравалі сувязямі ў розных дзяржорганах і сцвярджалі, што могуць вырашыць розныя пытанні — ад вядзення сумеснага бізнэсу да закрыцця крымінальнай справы. Тандэм атрымаў грошы і іншую маёмасць грамадзян пад маркай давання хабараў дзяржслужачым і закупак абсталявання для вытворчасці пельменяў. Такім чынам яны «зарабілі» некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

Сяргей Ярмыкін быў намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, узначальваў Віцебскую абласную арганізацыю ЛДП і значыўся памочнікам члена Савета Рэспублікі Сяргея Гайдукевіча.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930