Знайсці
27.05.2019 / 15:487РусŁacБел

Палітвязень Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 сутак

Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 17 лютага для адбыцця рэшты тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам «Вясны» яго сястра Наталля.

Яна хвалюецца за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі працяглы тэрмін. Акрамя таго, што ён цалкам ізаляваны ад іншых зняволеных, туды забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. Пры такіх умовах таксама нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. Таму ў гэты час ён вымушаны сядзець і ляжаць на падлозе.

Таксама Наталля адзначае, што да гэтага часу не вырашаная праблема з акулярамі. У Святаслава і так нізкі зрок, а калі будзе доўга хадзіць без акуляраў, то сітуацыя са здароўем яго вачэй можа сур'ёзна пагоршыцца.

Да 17 лютага Святаслаў, знаходзячыся ў папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка, прабыў у штрафным ізалятары каля 210 сутак.

Нагадаем, Святаслава Барановіча асудзілі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі падчас «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года. 12 сакавіка суд Маскоўскага раёна г. Мінска асудзіў Барановіча на 3 гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930