Знайсці
27.05.2019 / 14:411РусŁacБел

Амерыканскія навукоўцы заявілі, што вакцына супраць раку працуе

Навукоўцы з амерыканскіх універсітэтаў Джэферсана заявілі, што яны распрацавалі «вакцыну» ад раку тоўстай кішкі. Яны заявілі, што стварылі вакцыну, якая «навучыць» выразна і дакладна накіроўваць імунітэт хворага чалавека на пошук і знішчэнне ракавых клетак, паведамляе currenttime.tv.

Ілюстрацыйнае фота. Ракавая клетка.

У клінічным эксперыменце прынялі ўдзел дзесяць пацыентаў з ракам тоўстай кішкі першай і другой стадый ва ўзросце 40-80 гадоў. Кожнаму ўдзельніку зрабілі адну прышчэпку аднаразова. Ва ўсіх дзесяці анкахворых былі хірургічна выдаленыя наватворы ў галіне тоўстага кішэчніка і прамой кішкі. Ніхто з іх не праходзіў хімія і прамянёвую тэрапію.

Цягам 6 месяцаў навукоўцы тройчы праводзілі імуналагічны аналіз крыві.

Ва ўсіх дзесяці пацыентаў у выніку вакцынацыі не выявілі якіх-небудзь сур’ёзных пабочных эфектаў і ўскладненняў, а імунамаркеры крыві паказалі, што вакцына актывавала спецыфічныя супрацьпухлінныя імунныя клеткі.

Цяпер навукоўцы рыхтуюцца да другога этапу даследавання, каб мадыфікаваць вакцыну і зрабіць яе яшчэ больш эфектыўнай.

Захворванне на рак тоўстай кішкі з'яўляецца трэцім сярод найбольш распаўсюджаных у свеце. У 2018 годзе зарэгістравалі больш за 1,8 млн новых выпадкаў захворвання. Менавіта гэты тып рака з'яўляецца прычынай смерці больш чым у 51 тысячы амерыканцаў штогод.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера