Знайсці
27.05.2019 / 12:093РусŁacБел

На трасе Брэст — Мінск затрымалі нецвярозага кіроўцу маршруткі

Здарэнне адбылося апоўдні 26 мая: у ДАІ паступіў сігнал, што з Мінска выехала маршрутка, кіроўца якой, як мяркуецца, п'яны, паведамляе брэсцкая міліцыя.

У 12:30 работнікамі ДАІ маршрутка Мінск — Пінск была затрыманая. За рулём быў 46-гадовы жыхар Пінскага раёна. Яму было прапанавана прайсці медыцынскі агляд, вынікі якога паказалі 1,6 праміле алкаголю.

У маршрутным таксі на момант спынення знаходзілася два пасажыры.

УУС Брэсцкага аблвыканкама

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера