Знайсці
27.05.2019 / 10:101РусŁacБел

Хакеісты зборнай Беларусі даведаліся супернікаў на ЧС-2020 у Швейцарыі

Пасля завяршэння 83-га чэмпіянату свету ў Славакіі стаў вядомы папярэдні склад груп на наступны турнір у 2020 годзе ў Швейцарыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ФХБ.

Праз год зборная Беларусі, якая займае 14-е месца ў спісе IIHF, згуляе ў элітным дывізіёне чэмпіянату са зборнымі Канады, Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Швейцарыі, Даніі і Вялікабрытаніі.

 У другой групе апынуліся каманды Расіі, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.

84-ы чэмпіянат свету пройдзе з 8 па 24 мая 2020 года швейцарскіх гарадах Цюрых і Лазана.

Зборная Беларусі па хакеі вярнулася ў элітны дывізіён сусветнага хакея, заняўшы другое месца на чэмпіянаце ў дывізіёне I у Нур-Султане і будзе застрахаваная ад вылету, паколькі ў 2021 годзе праводзіць сумесны чэмпіянат з Латвіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930