Мэсі 6-ы раз выйграў «Залатую буцу». Гэта рэкорд
Капітан «Барселоны» Ліянэль Мэсі стаў найлепшым бамбардзірам сезона ў Еўропе. Аргенцінец дамогся гэтага шосты раз і атрымае ўзнагароду, піша sports.ru.
Фота з інстаграма Ліянэля Мэсі
Мэсі лідзіруе па колькасці ўзнагарод. Крышціяну Раналду выйграваў чатыры разы.
У спрэчцы за ўзнагароду забітыя мячы футбаліста памнажаюцца на каэфіцыент чэмпіянату. Гол у пяці вядучых чэмпіянатах Еўропы ацэньваецца ў два пункты, з шостай па 21-ю лігу ў рэйтынгу УЕФА - у 1,5, астатнія — у 1 пункт.
Топ-13 прэтэндэнтаў на «Залатую буцу» — 2019:
1. Ліянэль Мэсі («Барселона») — 36 галоў, 72 балы
2. Кіліян Мбапэ («ПСЖ») - 33 галы, 66
3. Фабіа Куальярэла («Сампдорыя») — 26 галоў, 52 балы
4. Дувала Сапата («Аталанта») - 23 галы, 46 балы
5. Мбаее Дыянай («Галатасарай») - 30 галоў, 45 балы
6-11. Махамед Салах («Ліверпуль») - 22 галы, 44
6-11. Роберт Левандоўскі («Баварыя») - 22 галы, 44
6-11. Нікаля Пепе («Ліль») — 22 галы, 44
6-11. П'ер-Эмерык Абамеянг («Арсенал») - 22 галы, 44.
6-11. Садзьё Манэ («Ліверпуль») - 22 галы, 44
6-11. Кшыштаф Пёнтэк («Джэноа»/«Мілан») - 22 галы, 44