Даслаць навіну
Знайсці
25.05.2019 / 20:27

Прыз на Канскім фестывалі атрымаў фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч

Павялічыць выяву

На 72-м Канскім кінафэстывалі абвясьцілі пераможцаў другога паводле значнасьці конкурсу афіцыйнай праграмы «Асаблівы погляд», піша радыё «Свабода».

Галоўны прыз «Асаблівага погляду» атрымала бразыльская мэлядрама «Нябачнае жыцьцё Эўрыдыкі Гушмау» Карыма Айнуза. Гэта экранізацыя аднайменнага раману 2015 году Марты Батальі аб дзьвюх разлучаных сёстрах у Рыа-дэ-Жанэйра, дзеяньне разгортваецца ў 1950-х гадах.

Другі паводле значнасьці «Прыз журы» дастаўся фільму «Агонь прыйдзе» Олівэра Лашэ. Гэта першая карціна, зьнятая на галісійская мове. Галоўны герой, які атрымаў турэмны тэрмін за падпалы, вяртаецца ў родную вёску ў Галісіі. Неўзабаве пачынаецца новы пажар. Фільм зьняты на стыку гульнявога кіно і дакумэнтальнага — у самых уражлівых сцэнах зьнятыя сапраўдныя лясныя пажары.

Трэцюю ўзнагароду — за лепшую рэжысуру — атрымаў расіянін Кантэмір Балагаў, выпускнік рэжысэрскай майстэрні Аляксандра Сакурава ў Кабардзіна-Балкарскім дзяржаўным унівэрсытэце за фільм пра каханьне ў пасьляблякадным Ленінградзе «Дылда». Дзеяньне пачынаецца ў 1945 годзе. Ія, якая вярнулася з фронту (Вікторыя Мірашнічэнка), высокая дзяўчына, «дылда», цярпіць ад кантузіі, працуе ў шпіталі і даглядае дзіця пакінутай на фронце сяброўкі Машы (Васіліса Пералыгіна). «Дылда» была натхнёная першай кнігай беларускай пісьменьніцы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча». Сцэнар 27-гадовы Балагаў напісаў сумесна зь пісьменьнікам Аляксандрам Церахавым («Каменны мост»).

Усяго для конкурсу «Асаблівы погляд» было адабрана 18 карцін. Журы «Асаблівага погляду» узначальвала рэжысёр зь Лібану Надзін Лабакі. Разам зь ёй праграму судзілі рэжысэры Лукас Донт і Лісандра Алёнса, а таксама акторка Марына Фуа і прадусар Нархан Шэкерджы-Порст.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31