Знайсці
25.05.2019 / 17:292РусŁacБел

26 мая цэны на паліва зноў вырастуць

Рознічныя цэны на паліва з 26 мая павялічваюцца на АЗС на 1 капейку, паведамілі БелТА ў канцэрне «Белнафтахім».

Чарговае павышэнне цэнаў у «Белнафтахіме» патлумачылі тым, што ў траўні прадоўжыўся рост кошту нафты на сусветным рынку. Пры некаторым паніжэнні катыровак нафты маркі Brent у апошнія некалькі дзён сярэдняе значэнне каціровак з 1 па 23 траўня склала каля $72 за барэль, то бок вырасла да ўзроўню студзеня на 21%.

А цана расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, з улікам ўмацавання курсу беларускага рубля павялічылася за гэты перыяд на 18,6%.

Ад 26 мая рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічваюцца на 1 капейку і складуць: АІ-92-К5-Еўра - Br1,57, АІ-95-К5-Еўра - Br1,68, АІ-98-К5-Еўра - Br1,89, ДТ - Br1,68.

З пачатку 2019 года цэны на АЗС у Беларусі павялічыліся на 8,45%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера